Kamentar

Ці сапраўды Беларусь апынулася за крок ад вайны з Украінай? Тлумачэнне Дракахруста

Украінскі памежнік на пункце пропуску на мяжы з Беларуссю ў Вільчы
Украінскі памежнік на пункце пропуску на мяжы з Беларуссю ў Вільчы, 13 лютага 2022 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Chris McGrath / Getty Images

Пагроза прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага самастойна знішчыць рэтранслятары дронаў на беларускай тэрыторыі, калі Мінск не прыбярэ іх цягам тыдня, можа прывесці да небяспечнай эскалацыі. Такую думку ў «Белсату» выказаў палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Юрый Дракахруст. Паводле яго, многае будзе залежаць ад таго, ці ўдасца дыпламатам знайсці выхад з сітуацыі.