Уладзімір Зяленскі 19 чэрвеня звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі і даў яму тыдзень на тое, каб прыбраць рэтранслятары для расейскіх дронаў, што стаяць у Беларусі і дапамагаюць весці атакі на Украіну. Рыторыка гэтай дзяржавы стала больш жорсткай праз узмацненне ейных пазіцый на вайне і праз «хістанне Лукашэнкі» паміж актыўнай падтрымкай Масквы і змяншэннем яе. Пра гэта заявіў кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка ў «Студыі Белсату».
Kamentar
«Гэта не блеф. Пагроза даволі істотная». Латушка аб заяве, што Украіна сама «адключыць» рэтранслятары РФ у Беларусі