Вядоўца Кацярына Ваданосава паведаміла, што ёй не давядзецца плаціць 78 000 злотых шпіталю, дзе пасля інсульту памерла ейная маці. Аказалася, што гэта была памылка польскай бюракратыі, якую Ваданасова назвала «квінтэсенцыяй зла».