Расея можа паспрабаваць праверыць NATO на трываласць яшчэ да 2030 года, а Еўропе давядзецца рыхтавацца да такога сцэнара ва ўмовах паступовага скарачэння амерыканскага ўдзелу ў бяспецы кантыненту. Да такой высновы прыйшлі эксперты незалежнага аналітычнага Цэнтру еўрапейскіх рэформаў (Centre for European Reform, CER) у даследаванні «Пераўзбраенне Еўропы для стрымлівання». Паводле іхных ацэнак, еўрапейскія краіны ўжо пачалі найбуйнейшае з часу халоднай вайны нарошчванне вайсковых выдаткаў, аднак галоўная праблема не ў грошах.