Экспертная рада Савету Рэспублікі ацаніла змены заканадаўства ў пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў. Дакумент сярод іншага мяняе падыходы да правядзення прафілактычнай працы з тымі, каго чыноўнікі сарамліва называюць «хатнімі скандалістамі». «Белсат» спытаў намесніцу кіраўніцы Прадстаўніцтва ў сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Юлію Міцкевіч, ці могуць гэтыя змены паўплываць на сітуацыю з сямейным гвалтам у Беларусі.