Gistoryi

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка – пра дзень затрымання 6 гадоў таму

Былы палітзняволены Віктар Бабарыка
Былы палітзняволены Віктар Бабарыка падчас інтэрв'ю ў Берліне, Нямеччына. 17 лютага 2026 года. Фота: lookby.media

Шэсць гадоў таму, 18 чэрвеня 2020 года, быў затрыманы былы кіраўнік Белгазпрамбанку і прэтэндэнт на кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка. У гадавіну тых падзеяў «Белсат» згадвае тое, што адбывалася, разам з палітыкам і былым палітвязнем. Бабарыка таксама распавядае пра новае аб’яднанне, якое стварае, – Belarus Network.