Беларусь увайшла ў лік дзесяці найгоршых краін свету для працаўнікоў. Такая выснова змяшчаецца ў новым Глабальным індэксе працоўных правоў (Global Rights Index 2026), які штогод публікуе Міжнародная канфедэрацыя прафесійных звязаў (ITUC). Аўтары дакладу сцвярджаюць, што ціск на працаўнікоў працягвае ўзмацняцца ў шмат якіх краінах, аднак Беларусь ізноў апынулася побач з Егіптам, Нігерыяй, Турцыяй ды іншымі дзяржавамі, дзе людзі фактычна пазбаўленыя надзейных гарантыяў абароны сваіх працоўных правоў.