За чатыры месяцы рэальныя даходы жыхароў Беларусі выраслі на 8 %, пры гэтым уся эканоміка за гэты ж час – толькі на 0,2 %. Экспертка Настасся Лузгіна растлумачыла «Белсату» гэтую калізію і папярэдзіла, што багацець беларусы будуць усё павольней.