Усе рэчы застаюцца ў шафцы, у тым ліку тэлефон. Перад уваходам на Ігналінскую АЭС даводзіцца цалкам пераапрануцца ў белае адзенне, надзець каску, атрымаць пальчаткі, рэспіратар і дазіметр. Толькі пасля гэтага адчыняюцца цяжкія металічныя дзверы, за якімі пачынаецца свет доўгіх калідораў – з вокнамі і без, герметычных шлюзаў і памяшканняў памерам са шматпавярховы дом. Менавіта тут здымалі шмат якія сцэны серыялу «Чарнобыль». Але Ігналінская АЭС – не дэкарацыя. Гэта сапраўдная сястра-блізнятка Чарнобыльскай станцыі, якую ўжо шмат гадоў літаральна разбіраюць па частках.
рэпартаж
Як зрабіцца «міньёнам», убачыць рэактар і трапіць у серыял «Чарнобыль». Рэпартаж з Ігналінскай АЭС