Kamentar

«Адкрыты сабатаж». Станіслаў Салавей – пра размеркаванне «слабых» выпускнікоў медычных ВНУ ў рэгіёны

Папярэдняе размеркаванне выпускнікоў
Папярэдняе размеркаванне выпускнікоў у Беларускім дзяржаўным медычным універсітэце. Менск, Беларусь. 21 лютага 2025 года. Фота: bsmu.by

Беларускае Міністэрства аховы здароўя заявіла, што месца размеркавання выпускнікоў медычных ВНУ будзе залежыць ад сярэдняга балу дыплому – чым ён вышэйшы, тым больш будзе шанцаў атрымаць першае працоўнае месца ў рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах. Слабейшыя паедуць у рэгіёны. Запыталіся ў лекара, намесніка прадстаўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету ў сацыяльнай палітыцы Станіслава Салаўя, наколькі гэта добрая ідэя.