Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у эфіры «Белсату» заявіў, што паўза ў перамовах ЗША з Лукашэнкам узнікла праз завышаныя патрабаванні Менску, аднак працэс не спыніўся, бо захоўваецца зацікаўленасць у гэтым абодвух бакоў. Тым часам пасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл паведаміў, што ягоны чарговы візіт у Беларусь адбудзецца «неўзабаве».