рэпартаж

«Топавая кніжка, каб зразумець расейцаў». Саша Філіпенка прэзентаваў у Варшаве беларускамоўную версію раману «Вяртанне ў Астрог»

img
Сустрэча з пісьменнікам Сашам Філіпенкам у клубе Stand up lokal. Варшава, Польшча. 14 чэрвеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Пісьменнік Саша Філіпенка распачаў вялікі тур па еўрапейскіх гарадах. Першая аўтарская сустрэча адбылася ў Варшаве 14 чэрвеня. Аўтар «Слана» прэзентаваў пераклад на беларускую мову свайго раману «Вяртанне ў Астрог», апавядаў пра Расею ды расейцаў і дзяліўся ўражаннямі ад нядаўняга візіту ва Украіну. «Белсат» пабываў на спатканні.