Naviny

Святлана Ціханоўская атрымала ў Польшчы Міжнародную прэмію караля Эрыка Паморскага

Святлана Ціханоўская на цырымоніі ўзнагароджання Міжнароднай прэміяй карала Эрыка Паморскага. Фота: скрыншот трансляцыі TVP INFO
Святлана Ціханоўская на цырымоніі ўзнагароджання Міжнароднай прэміяй карала Эрыка Паморскага. Фота: скрыншот трансляцыі TVP INFO

У польскім горадзе Дарлаў Святлане Ціханоўскай уручылі Міжнародную прэмію Караля Эрыка Паморскага – прэстыжную еўрапейскую ўзнагароду за ўклад у развіццё дэмакратыі, міру і супрацы паміж народамі. Падчас цырымоніі беларуская дэмакратычная лідарка прысвяціла ўзнагароду беларусам, якія працягваюць змагацца за свабоду ва ўмовах рэпрэсіяў.