Расея нанесла масаваны ўдар па Кіеве ў ноч на 15 чэрвеня. Загінулі прынамсі пяцёра чалавек і яшчэ 35 пацярпелі. У ліквідацыі наступстваў у сталіцы былі задзеяныя больш за 1200 ратавальнікаў Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацыяў (ДСНС) і супрацоўнікаў паліцыі. Міністр унутраных справаў Украіны Ігар Клымэнка адзначыў, што ў выніку абстрэлу ўзніклі 26 пажараў агульнаю плошчай амаль 6000 квадратных метраў.