Сузаснавальнік фондаў BYSOL і BY_Help Аляксей Лявончык паведаміў пра «падазроную актыўнасць» у Telegram-акаўнце Анатоля Котава. Паводле актывіста, увечары 13 чэрвеня ў мэсэнджары з'явіўся і досыць хутка знік профіль, зарэгістраваны на польскі нумар зніклага Котава.