рэпартаж

«Гонар і бунт!» У Варшаве прайшоў Парад роўнасці – з БЧБ-сцягамі ў калоне

Парад Роўнасці. Варшава, Польшча. 13 чэрвеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Парад Роўнасці. Варшава, Польшча. 13 чэрвеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

У Варшаве 13 чэрвеня прайшоў юбілейны 25-ы Парад роўнасці. Цэнтральнымі вуліцамі польскай сталіцы вясёлкавай калонай прайшлі тысячы асобаў ЛГБТК+ і людзей, якія выйшлі іх падтрымаць і выказацца супраць дыскрымінацыі. Сярод іх было нямала беларусаў. «Белсат» паразмаўляў з суайчыннікамі, якія ўзялі ўдзел у шэсці.