Бывае так, што нават самыя безнадзейныя хлусы раптоўна, самыя таго не жадаючы, пачынаюць рубіць, як той казаў, праўду-матку. І здараецца гэта звычайна ў абсалютна нечаканых абставінах. Напрыклад, днямі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага галоўнага рэдактара выдавецкага дому «Беларусь Сегодня». Мала таго, што спачатку дыктатар паказальна назваў гэтую кантору «Советская Беларусь» (хоць «Белоруссия» пасуе ёй значна лепш. Дарэчы, чаго гэта яны адмаўляюцца ад сваёй слаўнай камуністычнай гісторыі? Што за дыверсія ў самым сэрцы ідэалагічнай працы?).