14 чэрвеня прэзідэнт ЗША Доналд Трамп адзначыць 80-годдзе. Для амерыканскай палітыкі гэта ўжо гістарычны ўзрост. Пасля вяртання ў Белы дом у студзені 2025 года Трамп стаў самым пажылым чалавекам, які калі-небудзь уступаў на пасаду прэзідэнта ЗША. Аднак у сусветным маштабе ягоны век выглядае не такім ужо выключным. Сёння як мінімум 14 дзейных сусветных лідараў старэйшыя за гаспадара Белага дома.