ГУБАЗіК завёў акаўнт у Threads і падзякаваў тым, хто выходзіў на пратэсты і выражаў нязгоду з несумленнымі выбарамі ў 2020 годзе, паколькі пасля гэтага пачаліся масавыя рэпрэсіі і ў Беларусі зліквідавалі больш за 2 тысячы некамерцыйных арганізацыяў (НКА). На думку прадстаўнікоў ГУБАЗіКу, гэтыя арганізацыі былі «варожымі» і «здрадлівымі канторамі». Насамрэч пацярпелі беларусы, у некаторых выпадках – найбольш уразлівыя.