Міжнародная арганізацыя міграцыі (IOM) апублікавала новы даклад пра становішча ўкраінцаў у Беларусі. Паводле ацэнкі арганізацыі, цяпер у краіне жывуць каля 43 тысяч грамадзянаў Украіны, і большасць з іх не плануе зʼязджаць найбліжэйшым часам. Шмат хто знайшоў працу, арандуе жытло і ўладкаваў дзяцей у школы, аднак назваць іхнае жыццё стабільным складана: амаль дзевяць з дзесяці апытаных маюць патрэбу ў фінансавай дапамозе, а галоўнымі праблемамі застаюцца грошы, пошук адпаведнай працы і доўгатэрміновае жытло.
Analityka
Праца ёсць, але грошай бракуе. Што новы даклад расказаў пра ўкраінцаў у Беларусі