Naviny

Колькасць першакласнікаў у Беларусі зменшылася амаль на траціну за пяць гадоў

img
Прысвячэнне ў першакласнікі ў школе вёскі Прыборава Берасцейскага раёну ў 2024 годзе. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: priborovo.roobrest.gov.by

Каля 82 тысяч першакласнікаў пойдуць у школу 1 верасня, паведаміла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, піша БелТА. Гэта на 36 тысячаў менш, чымся было ў 2021 годзе. Тады ўпершыню пайшлі ў школу 118 тысячаў дзяцей.