Следчы камітэт прыгразіў беларусам крымінальнымі справамі за «дэзынфармацыю» і «заведама непраўдзівыя паведамленні пра небяспеку» ў сацсетках Threads і TikTok. Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі ў эфіры «Белсату» растлумачыў, што стаіць за гэтым папярэджаннем сілавікоў, але не здолеў даць парады, на што лепей не скардзіцца, бо мяжа «вельмі рухомая».