Папа рымскі Леў XIV 10 чэрвеня правёў урачыстую імшу і асвяціў вежу Ісуса Хрыста касцёлу Святога Сямейства (Temple Expiatori de la Sagrada Família) у Барсэлоне. Адбылося гэта ў 100 гадавіну з дня смерці архітэктара Антоні Гаўдзі, які будаваў храм Саграда Фамілья. Цырымонія сабрала больш за 120 тысяч гледачоў на вуліцах. на ёй прысутнічалі і першыя асобы дзяржавы: кароль Іспаніі Фэліпэ VI і каралева Летысья і прэм'ер-міністр Пэдра Санчэс.