Naviny

Беларусаў з літоўскім ВНЖ стала на 1360 менш з пачатку года. Засталося 49 тысяч

Мітынг на Лукішскім пляцы з нагоды Дня Волі. Вільня, Літва. 25 сакавіка 2026 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Мітынг на Лукішскім пляцы з нагоды Дня Волі. Вільня, Літва. 25 сакавіка 2026 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

З пачатку 2024 года з Літвы звыш 13 тысяч беларусаў страцілі дзейны літоўскі дазвол на жыхарства – пятая частка ад колькасці на піку. Напружанасць у літоўскім грамадстве адносна эмігрантаў расце, але змяншэнне беларусаў у гэтай статыстыцы можа значыць не толькі ад’езд, але і простае сканчэнне ВНЖ.