Былы пілот Air Canada Джэфры Ўол амаль 17 гадоў кіраваў пасажырскімі самалётамі без неабходнай для гэтага ліцэнзіі. За гэты час ён выканаў больш за 900 рэйсаў, перавёз дзясяткі тысяч пасажыраў і зарабіў каля трох мільёнаў канадскіх долараў. Цяпер яму выстаўленыя крымінальныя абвінавачванні, а гісторыя, паводле канадскай паліцыі, больш нагадвае сюжэт галівудскага фільму. Пра гэта паведамляе CNN.