Gistoryi

Новыя праблемы для беларусаў у Грузіі: былога палітвязня дэпартавалі ў Арменію

Ранішняя смуга над старым горадам і ракой Кура. Тбілісі, Грузія. 29 лютага 2024 года. Фота: Белсат
Ранішняя смуга над старым горадам і ракой Кура. Тбілісі, Грузія. 29 лютага 2024 года. Фота: Белсат

Беларусы ў Грузіі сутыкаюцца з новымі цяжкасцямі. Ва ўразлівым стане аказаліся асобы з дакументамі, у якіх сканчаецца тэрмін дзеяння. Днямі былы палітвязень Кірыл быў затрыманы міграцыйнай службай падчас замены правоў і дэпартаваны ў суседнюю Арменію, дзе цяпер чакае магчымасці выехаць у адну з краінаў Еўразвязу. Мужчына распавёў «Белсату» пра свой досвед.