У Беларусі працягваюць паступаць паведамленні пра сустрэчы людзей з мядзведзямі. Толькі за апошні тыдзень касалапых заўважылі адразу ў некалькіх рэгіёнах краіны – у Вілейскім і Барысаўскім раёнах, а таксама на Віцебшчыне. Спецыялісты звязваюць гэта з ростам колькасці бурага мядзведзя і пашырэннем тэрыторыі яго пражывання.