Naviny

Алесь Бяляцкі абвясціў пра стварэнне міжнароднага фонду дзеля абароны правоў чалавека

Алесь Бяляцкі
Заснавальнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі на ІІ Касцюшкаўскім форуме 2 чэрвеня 2026 года. Фота: Белсат

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і заснавальнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі абвясціў пра стварэнне новай міжнароднай арганізацыі – Фонду Алеся Бяляцкага (The Ales Bialiatski Foundation). Паводле ягоных словаў, новая структура будзе займацца пытаннямі правоў чалавека, міратворчасці, міжнароднага правасуддзя і падтрымкі грамадзянскай супольнасці ва ўмовах нарастання глабальнага крызісу. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».