Вызвалены ў красавіку журналіст, прадстаўнік польскай меншасці Анджэй Пачобут заявіў, што мае намер вярнуцца ў Беларусь ужо ў верасні – да з'езду Саюзу палякаў Беларусі. Пра гэта ён сказаў 10 чэрвеня на сустрэчы, арганізаванай польскай арганізацыяй Wspólnota Polska, паведамляе выданне Niedziela.