У беларускіх турмах і калоніях застаюцца не менш як 17 замежных грамадзянаў, якіх праваабаронцы лічаць палітвязнямі. Усяго з 2020 года палітычны крымінальны пераслед у краіне зазналі як мінімум 111 замежнікаў, а 79 чалавек ужо атрымалі статус былых палітвязняў. Не менш як 39 замежных грамадзянаў былі памілаваныя і высланыя з Беларусі. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».