«Мы дакладна ведаем, што праца працягваецца», – заявіў намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка ў эфіры «Белсату», каментуючы інфармацыю пра замінку ў перамовах амерыканцаў з Менскам. Палітык пры гэтым выказаў здагадку, што вызваленне новай групы палітвязняў можа быць прымеркаванае да Дня незалежнасці ЗША. Сёлета будзе святкавацца 250-годдзе заснавання гэтай дзяржавы.