Відэа з дому на вуліцы Зялёнай, 21/3 у Фаніпалі, што яшчэ будуецца, выклікала спрэчку паміж будучым жыхаром і замоўцам будаўніцтва. Мужчына паказаў у сацыяльных сетках сцены сваёй кватэры і заявіў, што тынкоўка абсыпаецца ад дотыку і не адпавядае будаўнічым нормам. Ва УКБ Дзяржынскага раёну ў адказ сцвярджаюць, што аздабленне выкананае паводле праекту, а сам аўтар роліку пашкодзіў тынкоўку падчас правярання, піша Fanipol.by.