У Мінздароўя раскрылі, як «патушылі пажар», звязаны з нястачаю лекараў у Беларусі: ім проста далі больш працы. Пры гэтым, паводле чыноўнікаў, дактары не перагружаныя, бо гэтак званы каэфіцыент сумяшчальніцтва знаходзіцца на прымальным узроўні. Лекар Станіслаў Салавей у каментары «Белсату» назваў хібы такой практыкі і папярэдзіў, што Беларусі пагражае дэфіцыт яшчэ і медсясцёр.