Хтосьці з падлеткаў сам хоча падпрацаваць улетку, каб мець грошы на свае патрэбы, кагосьці заклікаюць пайсці працаваць бацькі. «Белсат» сабраў усе правілы працы для няпоўнагадовых у Беларусі і паглядзеў, якую працу ім прапануюць проста цяпер. Спойлер: асабліва складана знайсці працу школьнікам да 16 гадоў, але і падлеткам старэйшага веку прапануюць невялікія грошы.