Kamentar

«Нешта драматычнае не было перададзенае»: Вячорка – пра скандал з Харысавай

img
Паліталагіня Аліна Харысава і галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка на канферэнцыі Reshape. Варшава, Польшча. 15 чэрвеня 2025 года. Калаж з фота: Таццяна Верамеева / Белсат

У справе паліталагіні Аліны Харысавай трывае правяранне, высвятляецца, якая інфармацыя была перададзеная ці не перададзеная «СБУ» (а насамрэч – КДБ), паведаміў у эфіры «Белсату» галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Зрэшты, як ён сказаў, у яго «няма адчування», што лукашэнкаўскія спецслужбы атрымалі «нешта драматычнае».