У ім яна выказала падзяку за беларускую парафію Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні і падкрэсліла, што царква мае асаблівае значэнне для беларусаў, асабліва для тых, хто праз цяжкія абставіны вымушаны жыць у выгнанні. Ціханоўская таксама адзначыла ў лісце цяжкасці, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні. Пра гэта «Белсату» расказаў дарадца Святланы Ціханоўскай у дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі. Ён таксама перадаў Яго Усесвятасці асаблівы падарунак.