Naviny

«Талака. Будуем Мрою». «Белсат» запускае ўвосень дакументальны серыял

Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава на тле хаты, якую яны адбудоўваюць у шоу «Талака. Будуем Мрою» «Белсату». Фота: Белсат
Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава на тле хаты, якую яны адбудоўваюць у шоу «Талака. Будуем Мрою» «Белсату». Фота: Белсат

Тэлеканал «Белсат» здымае новы дакументальны серыял. Праект «Талака. Будуем Мрою» апавядзе праўдзівую гісторыю беларускай сям’і былых палітвязняў, якая спрабуе пабудаваць новае жыццё на закінутай разбуранай сядзібе на Падляшшы. Усяго за 6 км ад беларускай мяжы. Прэм'ера – увосень 2026 года.