Naviny

Выбарчы спіс «Еўрапейскі выбар» выказаў недавер Мамаевай. Што кажуць яна сама і спікер КР?

Аляксандра Мамаева
Старшыня міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, прадстаўніца фракцыі «Еўрапейскі выбар» Аляксандра Мамаева. Фота: Белсат

У тэлеграм-канале фракцыі Каардынацыйнай рады «Еўрапейскі выбар» 6 чэрвеня з’явілася паведамленне аб вынясенні вотуму недаверу яе прадстаўніцы Аляксандры Мамаевай. Папрасілі пракаментаваць гэта саму дэлегатку КР, а таксама кіраўніцтва фракцыі і Каардынацыйнай рады.