Naviny

Новы міністр унутраных справаў Латвіі, магчыма, заклікаў Еўразвяз не даваць візаў беларусам

Яніс Домбрава
Яніс Домбрава. Фота: Iem.gov.lv

Польшча, Літва, Латвія і яшчэ восем еўрапейскіх краінаў запатрабавалі зрабіць больш жорсткай выдачу шэнгенскіх візаў грамадзянам Расеі. Міністр унутраных справаў Латвіі, магчыма, пайшоў далей і заклікаў зусім спыніць выдачу візаў грамадзянам Расеі і Беларусі. Або не: паведамленне МУС Латвіі выглядае неадназначна.