Naviny

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася на супрацу з СБУ, а гэта быў КДБ Беларусі

img
Палітолаг Аліна Харысава на канферэнцыі «Reshape». Варшава, Польшча. 15 чэрвеня 2025 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Прапагандысты Беларусі выпусцілі сюжэт пра экспертку Офісу Святланы Ціханоўскай і сябра Каардынацыйнай рады Аліну Харысаву, паводле якога яна з кастрычніка 2025 года злівала інфармацыю беларускаму КДБ. Тая абвінаваціла ва ўсім сваю дэпрэсію і эмацыйны стан, але дадала, што «не зліла ніводнага слова і ніводнага факту».