Выведны альянс «Пяць вачэй» (Five Eyes), што аб'ядноўвае спецслужбы ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Аўстраліі і Новай Зеландыі, апублікаваў супольнае папярэджанне пра дзейнасць кітайскай выведкі. У бюлетэні Safeguarding Our Secrets, апублікаваным 3 чэрвеня, сцвярджаецца, што кітайскія спецслужбы выкарыстоўваюць сайты пошуку працы і прафесійныя сацыяльныя сеткі для пошуку людзей, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі, паведамляе Associated Press.