Сусветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што ўспышка ліхаманкі Эбола ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга набыла сур’ёзны маштаб. Паводле апошніх звестак, пацверджаныя 344 выпадкі заражэння, 60 чалавек памерлі. Для барацьбы з эпідэміяй у найбліжэйшыя тры месяцы спатрэбіцца 115 млн долараў, аднак пакуль забяспечана толькі 35 % неабходнага фінансавання, піша Reuters.