Расея ўвяла спецыяльную сістэму кантролю за ўвозам тавараў з краінаў ЕАЭС з 1 чэрвеня. Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра гэта з Уладзімірам Пуціным як мінімум двойчы – на саміце ЕАЭС у Казахстане, а потым і па тэлефоне. У выніку Расея будзе гандляваць з Беларуссю па-старому да 31 кастрычніка 2026 года. «Белсат» паспрабаваў разабрацца, што азначаюць змены і ці адаб'ецца гэта на беларускім бізнесе.