У Менску пабываў кіраўнік французскай выведкі Нікаля Лернэр. Пра гэта са спасылкаю на неназваныя крыніцы паведаміў палітык Валерый Цапкала, а таксама агенцтва «Позірк». Імаверна, гэта і была тая давераная асоба, пра візіт якой дамовіліся Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.