Kamentar

AP$ENT выпусціў новую песню на беларускай мове: «Беларускамоўных песень будзе больш!»

img
Беларускі музыка AP$ENT. Фота: apsentofficial.com

Беларускі музыка AP$ENT (Арсеній Кісляк) выпусціў новую песню на беларускай мове «Сляды» 29 траўня. У размове з «Белсатам» ён анансаваў яшчэ больш беларускамоўных песень, магчыма, з'явіцца песня нават на польскай мове. Таксама музыка расказаў, што дагэтуль не адчувае сябе зоркай.