Выканкамы ў Беларусі атрымаюць больш паўнамоцтваў у распараджэнні зямлёй. Гэта вынікае з Закону аб змяненні законаў у пытаннях рэгулявання зямельных стасункаў, які надоечы падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Змяненні ў зямельным заканадаўстве ў эфіры «Студыі «Белсат» каментуе намеснік старшыні Партыі БНФ, грамадскі актывіст з вялізным досведам працы з зямельнымі ўчасткамі Юрась Меляшкевіч.