Сацыяльная сетка Threads нечакана сталася пляцоўкаю, дзе ўсё часцей гучыць беларуская мова. Тут тыя, хто ўжо даўно карыстаецца ёю ў паўсядзённым жыцці, падтрымліваюць людзей, якія толькі надумалі адмовіцца ад расейскай, дзеляцца ўласным досведам і практычнымі парадамі. А яшчэ – знаходзяць паразуменне з украінцамі, для якіх моўнае пытанне таксама мае асаблівае значэнне. Мы праскролілі не адзін дзясятак метраў стужкі, каб праверыць, ці сапраўды Threads ператвараецца ў адну з самых беларускамоўных сацсетак.
Shuflyadka
Як Threads стаўся месцам для збору беларускамоўных