Naviny

«Белсат» пяройдзе на новы спадарожнік. Як нас бясплатна глядзець у тэлевізары

Спадарожнікавая талерка
Спадарожнікавая талерка на будынку. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Publicdomainpictures.net, CC0

«Белсат», «Вот Так» і «Слава» ўвайшлі ў спадарожнікавы пакет «Свабода» ад «Рэпарцёраў без межаў». Гэты пакет можна глядзець па ўсёй Еўропе бясплатна – трэба толькі мець антэну і цюнер ды наладзіць іх на спадарожнік Hot Bird 13E.