рэпартаж

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я – наіўны». Віктар Бабарыка – на кніжным кірмашы ў Варшаве

Сустрэча з Віктарам Бабарыка у рамках Варшаўскага кніжнага кірмашу на стадыёне PGE Narodowy. Варшава, Польшча. 31 траўня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Сустрэча з Віктарам Бабарыка у рамках Варшаўскага кніжнага кірмашу на стадыёне PGE Narodowy. Варшава, Польшча. 31 траўня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Былы палітвязень і прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка апавёў, як ставіцца да таго, што яго часам называюць наіўным, ці адчуваецца падтрымка іншых людзей, калі ты знаходзішся ў рэжыме інкамунікада, што цяпер думае пра тое, што казаў у 2020-м і ці раіў бы Анджэю Пачобуту вяртацца на радзіму. Сустрэча з палітыкам прайшла ў рамках Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве 31 траўня.