Трансатлантычны рэйс «United Airlines» Нью-Ёрк – Маёрка 30 траўня вымушана вярнуўся ў аэрапорт вылету праз пасажыра, які перайменаваў свой Bluetooth-дынамік у «BOMB». Пасля аварыйнай пасадкі ў Ньюарку спецслужбы правялі паўторны надгляд, а пасажыры паляцелі новым бортам на наступны дзень.